Беларусы ў Беларусі і беларусы замежжа ўсё далей адзін ад аднаго. Што рабіць?

Описание к видео Беларусы ў Беларусі і беларусы замежжа ўсё далей адзін ад аднаго. Што рабіць?

вітаю, сябры. сёньня я хацеў бы паразмаўляць з вамі на важную і складаную тэму, якую, аднак, ніхто асабліва й не наважваецца сур’ёзна закранаць публічна - і адначасова пра гэта гавораць многія ў прыватных размовах ці разважаюць, застаўшыся сам-насам з сабою.

усё больш людзей зьяжджаюць зь Беларусі. усё менш з тых, хто зьехаў, думаюць пра вяртаньне. ці азначае гэта, што беларусы ў Беларусі зноўку могуць разьлічваць выключна на сябе самых? альбо ў нас усё-ткі ёсьць шанец захаваць нацыянальнае адзінства?

буду ўдзячны вам за вашыя думкі на гэты конт, а таксама калі дапаможаце ўзьняць гэтыя пытаньні на як мага шырэйшую аўдыторыю: камэнтар, падабайка, падпіска, падзяліцца відэа зь іншымі - усё гэта альгарытмы YouTube ўспрымаюць як сыгнал, што відэа важнае і яго варта рэкамэндаваць да прагляду іншым.

дзякуй! будзьма разам! Жыве Беларусь!




(ч/б №160)

#эміграцыя #дыяспара #навіны #беларусь #daroha

Комментарии

Информация по комментариям в разработке