"Мроя" - Зямля (1989)

Описание к видео "Мроя" - Зямля (1989)

Вось мая зямля пад нагой бяжыць.
Вось мая зямля ў снягох ляжыць,
Закаваная лютым холадам,
Падуладная чужым волатам.

Вось мая зямля запаветная,
Занядбаная, непрыкметная.
Хоць багатая на малiтвы,
А крывёю шчодра палiтая.

А сыны яе незлiчоныя,
Бесклапотныя, нехрышчоныя,
Не турбуюцца, не хвалююцца,
Толькi пiць ды спаць не лянуюцца.

Як пачнеш сьпяваць - не абудзяцца.
Як пачнеш крычаць - не дачуюцца.
А спытаеш пiць - не дадуць вады,
А захочаш бегчы - няма куды.

Я iду наперад па ўзбочыне.
Я пяю свае песьнi змрочныя,
А зямля мая пад нагой бяжыць,
А зямля мая ў снягох ляжыць.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке