"Мроя" - Краіна крывавых дажджоў (1990)

Описание к видео "Мроя" - Краіна крывавых дажджоў (1990)

Дзве пары маіх шкарпэтак
Сохнуць на батарэі.
Шэрыя майскія будні
Робяць уражанне свята.
Тупат начышчаных ботаў
Па гарадскіх алеях -
Крок за крокам няспынна
Будуецца помнік часу.

Рэшткі магільных крыжоў
Маюць права на існаванне.
Дзетак вучаць, як трэба
Жыць у забруджанай зоне.
Месяц халодным святлом
Шчодра свеціць уночы.
Мы аўтаматам гаворым
"Дзякуй" на развітанне.

Прыпеў:
Краіна крывавых дажджоў
Збірае свой ураджай.
Краіна крывавых дажджоў
Высока нясе свой сцяг.

Ззяюць сваёй чысцінёю
Платныя прыбіральні.
Храмы мінулых стагоддзяў
Ззяюць ...ю чорнай.
Вуліцы, поўныя смецця,
Моўчкі смяюцца над намі.
Нам няма дзе падзецца
Ад надакучлівых думак.

Час не любіць спазненняў.
Вера сцерпіць і здекі.
Пад мажорныя гукі маршаў
Танчаць кабеты.
Хутка знікаюць крывавыя пляміны
Ў тых, хто пераможа.
Каб пачаць разбурэнне,
Патрэбна толькі каманда.

Прыпеў. (2)

Комментарии

Информация по комментариям в разработке