"Магутны Божа" малітва за Беларусь у выкананні хора беларускай дыяспары ў Лондане

Описание к видео "Магутны Божа" малітва за Беларусь у выкананні хора беларускай дыяспары ў Лондане

Відэа знята беларускай дыяспарай у Беларускай царкве святога Кірылы Тураўскага ў Лондане (The Belarusian Church of St Cyril of Turau). Гэта адна з нешматлікіх грэка-каталіцкіх цэркваў у Брытаніі і першая драўляная царква, пабудаваная ў Лондане з часу вялікага пажару ў 1666 годзе. «Магутны Божа» спяваецца ў гэтым будынку ад самага адкрыцця царквы ў 2016 годзе.

Апрацоўка і звядзенне гуку: студыя EverestMedia, Андрэй Маркуц, Павел Сініла

Відэа здымка і мантаж: Таня Найден https://www.photoportraitofyou.com

Магутны Божа — беларускі духоўны гімн.
Словы Наталлі Арсенневай.

Магутны Божа! Уладар сусветаў,
Вялікіх сонцаў і сэрц малых!
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
Рассып праменні свае хвалы.

Дай спор у працы штодзённай, шэрай,
На лусту хлеба, на родны край,
Павагу, сілу і веліч веры,
У нашу праўду, у прышласць — дай!

Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот!
Зрабі магутнай, зрабі шчаслівай
Краіну нашу і наш народ!

---------------------------------------------
Youtube-канал дыяспары беларусаў у Вялікабрытаніі:
http://www.nadzeya-by.co.uk
http://youtube.nadzeya-by.co.uk
http://instagram.nadzeya-by.co.uk
http://facebook.nadzeya-by.co.uk
http://twitter.nadzeya-by.co.uk
http://telegram.nadzeya-by.co.uk

Filming and editing by Tania Naiden:
https://www.photoportraitofyou.com

Жыве Беларусь! Яе не разбіць, не спыніць, не стрымаць! ❤️✊✌️

Комментарии

Информация по комментариям в разработке