Дзень роднай мовы: Алесь Гарун "Ты мой брат, каго зваць беларусам" у выкананні беларусаў свету

Описание к видео Дзень роднай мовы: Алесь Гарун "Ты мой брат, каго зваць беларусам" у выкананні беларусаў свету

Творчы калектыў "Вершалюцыя" пры падтрымцы "Годна Замежжа" віншуе ўсіх з Днем роднай мовы гэтым цудоўным відеа на словы Алеся Гаруна!

Спасылка на канал Вершалюцыі:    • Алесь Гарун. "Ты мой брат, каго зваць...  

Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.

Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце,
Гэты скарб нам адзін захаваўся,
У сялянскай аграбленай хаце
Толькі ён незабраны астаўся.

Ў старыну Беларус, не падданы,
Гаспадарыў, быў сам над сабою
I далёка у свеце быў знаны
За літоўскай і ляшскай зямлёю.

Але час прамінуў, і нядоля
На народ, як бы камень, звалілась,
Беларуская слава і воля
Адышла, адцвіла, закацілась.

Не змяняючы шэрай апраткі,
Працаваў ты, як вол, гаратліва,
А у хаце тваёй недастаткі,
А на ніве тваёй неўрадліва.

А чаму? Ты не здольны, ці хворы,
Ці благі гаспадар, ці п'яніца?
Мусіць, не! Бо і іншым у пору
У цябе гаспадарыць наўчыцца.

Светлы розум твой, брат, але дзетак
Ад цябе, як і ўсё, адбіралі
I на бацькаўскі родны палетак
Працаваць-памагаць не пушчалі.

Хто хацеў, той і смеў рабаваці,
Без прыпросу з'язджаліся госці —
Абдзіраць, аб'ядаць, апіваці
I крышыць гаспадарскія косці.

Можа б, ты і памёр і загінуў,
Каб не вешчая мова Баяна.
Хто ж быў добры, яе хоць пакінуў?
Як жа так, што яшчэ не забрана?

Бо што бачылі госцікі-герцы! —
I зямлю, і лясы, і кілімы, —
Ўсё забралі. А мову у сэрцы,
Ў сваім сэрцы хавалі-няслі мы.

Дык шануй, Беларус, сваю мову —
Гэта скарб нам на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову
Ушануюць нас брацця-народы!

Алесь Гарун, 1910

#ДзеньРоднайМовы #Вершалюцыя #ГоднаЗамежжа
#StandWithBelarus #Belarus2021 #Беларусь2021

------------------------------
Міжнародная творчая група “Годна Замежжа" пры падтрымцы Hodna.by, Symbal.by, Вольгі Якубоўскай і іншых.

Падрабязней пра нас: http://hodna-abroad.com

Комментарии

Информация по комментариям в разработке