Новы Ерузалем (Іс 61,10–62,5; Ап 21,2)

Описание к видео Новы Ерузалем (Іс 61,10–62,5; Ап 21,2)

1. Узрадуюся ў Пану, Fis Cis
узвесяліцца душа мая ў Богу маім, dis H
бо апрануў мяне ў шаты збаўлення Fis Cis
і справядлівасці плашчом Ён мяне ахінуў. dis H / x2

Як жаніха, увянчаў каронай, H Cis dis
як нявесту, упрыгожыў сваімі каштоўнасцямі. H Cis Fis / x2

Пр.: Новы Ерузалем, dis Cis Fis
новы Ерузалем, dis Cis H
падрыхтаваны, быццам нявеста, H Cis
прыбраная для свайго жаніха, dis
святы горад, новы Ерузалем. H Cis Fis

2. Бо, як зямля дае сваю расліннасць,
і як сад родзіць тое, што пасеяна ў ім,
так Пан учыніць, што ўзыдзе справядлівасць
і слава Яго перад народамі ўсімі. / x2

Дзеля Сіёна я не буду маўчаць,
не супакоюся дзеля Ерузалема. / x2

Пр.

3. Бо, як юнак жэніцца на дзяўчыне,
гэтаксама возьмуць цябе сыны твае,
як жаніх радуецца нявесце,
так узрадуецца табою твой Бог. / x2

І назавуць цябе новым іменем,
якое вызначаць вусны Пана. / x2

Пр.



мп3: https://drive.google.com/file/d/18N4O...

Комментарии

Информация по комментариям в разработке