Я вас помню, а вы ўспамянеце можа

Описание к видео Я вас помню, а вы ўспамянеце можа

"Вы пра мяне яшчэ згадаеце..." — казаў напрыканцы свайго жыцця беспрацоўны і бяздомны вандроўнік-мастак Язэп Драздовіч. І яго словы спраўдзіліся праз некалькі дзесяцігоддзяў — узгадалі. Бальшыня яго знаёмых, з ліку простых людзей, лічылі яго дзіваком. Адкуль ім, было ведаць, што дзядзька Язэп -- таленавіты самародак - мастак, скульптар, разьбяр, пісьменнік, паэт, археолаг, фалькларыст, педагог, краязнаўца, гісторык, вандроўнік.
Простаму люду як бы даравальна, а вось дзесяцігоддзі знябыту, цалкам не раскрыты талент і заўчасная смерць нашага земляка-самародка -- на сумленні тагачасных навукоўцаў і тагачанай ўлады.
Дзякуючы намаганням мастацкай суполкі «Пагоня» , якую ўзначальваў вядомы беларускі Алесь Марачкін, грамадскім актывістам на чале з Адай Райчонак і яе сынам Міхасём, значную частку Драздовіцкай спадчыны ўдалося вярнуць з нябыту.
Апошні радок верша, які быў напісаны ў 80-х гадах мінулага стагоддзя тады яшчэ маладым глыбоцкім паэтам Алесем Жыгуновым, калі пра Язэпа Драздовіча мала хто ведаў, стаў прарочым. Цяпер імя Драздовіча носяць вуліцы ў многіх гарадах Беларусі, паўсталі помнікі дзядзьку Язэпу ў Мінску і Глыбокім, імя вялікага мастака прысвоена мастацкім школам, у многіх гарадах краіны праводзяцца Драздовіцкія выставы, на працягу двух дзясяткаў год ладзяцца Драздовіцкія плэнэры.
Тым не менш, цікавасць да спадчыны Язэпа Драздовіча павінна расці і гэты фільм -- маленькая цаглінка ў гэтай справе.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке