Божа, не дай мне лёсу без беларусі жыць! mp4

Описание к видео Божа, не дай мне лёсу без беларусі жыць! mp4

Кожны раз дачнікі-мінчукі праязжаючы праз вёску Перадолы, што ў Віцебскай вобласці, прытармажваюць ля сядзібы Мар'яна Місевіча, франтон якой упрыгожвае герб Пагоня, а ў двары лунае бел-чырвона-белы сцяг і, ўбачыўшы завіхаючага ля хаты гаспадара, вітаюць яго клічам - Жыве Беларусь! - Пакуль жыве! -- бодра адказвае на прывітанне Мар'ян Мечыслававіч.
У гэтым фільме глядач пазнаёміцца з Мар'янам Місевічам, вельмі паважаемым у мясцовым наваколлі чалавекам, былым настаўнікам Падсвільскай сярэдняй школы, сапраўдным патрыётам сваёй Бацькаўшчыны, які даў пуцёўку ў жыццё сваім вучням, лік якіх ідзе на сотні. Дарэчы, спадар Мар'ян таксама быў настаўнікам і трэнерам па вольнай барадзбе для аўтара гэтага фільма.
Сядзіба-музей у Перадолах -- месца правядзення разнастайных імпрэз і духоўнага адраджэня. Наведаўшы яе, як бы дакранаешся душой да сапраўдна беларускай гістарычнай і сямейнай спадчыны.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке