Франак. Стралок акопа №3 пра сям’ю, кар’еру і хуткае вяртанне

Описание к видео Франак. Стралок акопа №3 пра сям’ю, кар’еру і хуткае вяртанне

Нармальны сцэнар маладога нацыяналіста часоў адбудовы незалежнасці: беларуская мова, ліцэй, актывізм, рок-н-рол. Франак Вячорка – узорны сын свайго бацькі, майстар актыўнага самапіяру ды баявога медыя-менеджменту, прайшоў той шлях, не абмінаючы аніводнай прыступкі. Каб у выніку апынуцца сярод топавых стваральнікаў новай Беларусі. Франак распавёў Сяргею Будкіну як у маленстве біўся за беларушчыну, чаму чытае плёткі, колькі каштаваў яму сыход у палітыку, калі нам будзе шчасце і пры чым тут Шрэк. Новая “Тэлебудка”. Той самы драйв. Той самы смак.

0:23 чаму вярнуўся ў палітыку, кропка незвароту ў 2020
4:33 дзень народзінаў як палытічная акцыя
7:31 дзед дарадца Машэрава, бацька лідар БНФ, дзяцінства на вулічных акцыях
13:42 разбіў нос за беларушчыну, дабро з кулакамі, часы ліцэя
15:48 чаму сям’я не была шчаслівай, «Зянон прачнуўся, і скончылася кіно», як бацькі разыйшліся, пра маці
20:12 першая публічная прамова ў 14 гадоў, вядучы канцэрта ў 17, плюсы і мінусы публічнасці
23:47 імунітэт на затрыманні
25:22 сорам за свае вершы, прэмія за апавяданне, вопыт у кіно, агучка беларускіх фільмаў
30:09 служба ў войску, зневажанне, вайна з НАТА, стралок акопа №3
35:30 штаб Мілінкевіча, расчараванне і слёзы, Плошча 2010
38:50 журналістыка, перавод медыя ў сацсеткі
41:33 Амерыка, зламаная нага, вучоба, канцэрты Вольскага на кватэры
43:29 колькі зарабляюць у беларускай рэвалюцыі, крытыка, «хай б’юць»
46:15 Франак каментуе чуткі пра сябе: Госдэп, захоп самалёта, Ціханоўская, квіткі ў Менск
52:33 калі Перамога, дэльтаплан у Менску

Музыка:
Intelligency - No Music

Тэлебудка 2021
Прадукцыя TUZIN TV

Комментарии

Информация по комментариям в разработке