Увосень на лодцы. Шпакі ды шчупакі

Описание к видео Увосень на лодцы. Шпакі ды шчупакі

У такіх выпадках кажуць: прадчуванне не падманула. Штось падказвала – добрая рыбалоўля з кладак ужо, магчыма, не атрымаецца, і трэба лезці ў лодку. Не можа драпежнік доўга стаяць ля берага і актыўна дзяўбсці – мабыць, прыйдзецца яго шукаць. Так і сталася: гадзіны паўтары ніякія намаганні не прыводзілі да кантакту з рыбай. Між тым працягваў рухацца па вадаёму ў паўночна-заходнім напрамку – супраць ветру.
Лавіць у дрэйфе, як часцяком раблю, калі выкарыстоўваю вярчальныя блешні, не выходзіла, бо добра дзьмула, таму раз-пораз пераплываў ды кідаў якар праз пэўную адлегласць, прыкладна на дальнасць закіду. Прыборы не браў – ні эхалот, ні навігатар з кропкамі, бо люблю лавіць метадам пошуку, так бы мовіць, усляпую. Хтось прыдбае ўсё больш сучасную рыбапошукавую тэхніку, а мне, наадварот, да спадобы лавіць, як кажуць, па плошчах, спадзеючыся на ўдачу, навыкі па выконванні праводкі ды на веданне асаблівасцяў вадаёму. Ну і трохі на прынады. Лепш у гэты раз працавалі вялікія ды яркія вярчальныя блешні.
Усю рыбалоўлю цешылі птушкі, якія спачатку цвіркаталі ў чаратах, а потым луналі па небу, ладна вырабляючы выкрутасістыя фігуры і занураліся ў трыснёг. Меркаваў, што гэта вераб'і, але дома з дапамогай знаёмых арнітолагаў вызначалі шпакоў.
11:04. А вось і сам танец шпакоў пад музыку Вівальдзі

Комментарии

Информация по комментариям в разработке