Каралева супакою

Описание к видео Каралева супакою

1. Ты, наша Маці, заўсёды ласкава
ўвесь свет ахінаеш нябесным плашчом.
І ў моманты буры чуваеш спагадна,
каб ахоўваць наш шлях і дом.

Марыя, Маці Хрыста, любячага Сына,
Марыя, да Яго Ты вядзі, апякуйся ўсімі.

Пр.: Каралева супакою, маліся за нас. / 4x

2. У выпрабаваннях прысутная побач,
Ты, Маці Касцёла, нас вучыш любіць,
даваць суцяшэнне, дзе смутак і горыч;
слухаць Слова, надзеяй жыць.

Марыя, Маці Хрыста, церпячага Брата,
Марыя, нашы сэрцы ўзмацняй, у веры каб трываць нам.

Пр.

3. Высілкаў дарогі натхні не баяцца,
Ты нас не пакінеш ніколі ў бядзе.
Нясеш супакой, каб ісці й спадзявацца:
дзе Твой Сын – там святло ўзыдзе.

Марыя, Маці Хрыста, уваскрослага Збаўцы,
Марыя, просім, намі кіруй, Бога ў Тройцы дар Ты.

Пр.



акорды: https://drive.google.com/file/d/14hBk...
мп3: https://drive.google.com/file/d/14ZdD...



Пра гісторыю з'яўлення закліку "Каралева супакою, маліся за нас": https://catholic.by/3/pub/auth/7165-1...

Комментарии

Информация по комментариям в разработке