Вераснёвы сплаў. Туды, дзе пачынаецца Нёман

Описание к видео Вераснёвы сплаў. Туды, дзе пачынаецца Нёман

Як ні дзіўна, але існуюць розныя меркаванні, адкуль пачынаецца наша славутая рака Нёман. Часцей за ўсё вытокам яе лічаць пачатак ракі Нёманец, у тым ліку і афіцыйныя крыніцы. Зараз Нёманец збольшага выпраставаны і цячэ па штучнаму рэчышчу, а вусце яго ўвогуле неаднаразова пераносілі. Нічога асабістага супраць Нёманца не маю, сам на ім раз-пораз рыбалю, але ёсць і альтэрнатыўнае меркаванне на конт пачатка Нёмана, якога прытрымліваюся і я: варта было б дадаць да яго самы доўгі прыток, як звычайна і робіцца, – раку Вусу, і менавіта яе выток лічыць нёманскім. Пакуль вядуцца падобныя спрэчкі, дакладна адно: менавіта Нёман пачынаецца з таго мейсца, дзе канчаткова спалучаюцца Вуса, Лоша і Нёманец. Туды я і вырушыў на сваім чоўніку…

Комментарии

Информация по комментариям в разработке